14 студзеня з 12.30 у Лагойскім раенным цэнтры культуры і вольнага часу адбылася дзіцячая гульнева-забаўляльная праграма з элементамі тэатралізацыі “Надышлі калядкі”.
Удзельнікамі гульні сталі вучні 3-5 класаў дзяржаўных устаноў адукацыі горада Лагойска.
Гульня праходзіла з кожным класам асобна, што дазволіла дзецям прымаць удзел у тэатралізацыі, падрыхтаванай удзельнікамі гуртка народных спеваў “Сонейка” , а таксама пазнаёміцца з традыцыйнымі гульнямі “Мядзведзь” і “Яшчур”.
У працэсе гульні дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, асаблівасцях яго правядзення і традыцыях, а таксама пазнаёміліся з галоўным сімвалам свята — каляднай зоркай. З вялікай зацікаўленасцю не толькі вучні, а нават і настаўнікі прымалі ўдзел у беларускім народным танцы “Ойра”, які таксама вывучаўся ў працэсе праграмы.
Калядныя песні, беларуская народная музыка , вясёлыя гульні і забавы- усё гэта дазволіла не толькі апынуцца ў свеце таямнічага свята Каляды, але і набыць добры настрой усім удзельнікам праграмы.