Гђв??анГ?в?ЎГ?в?№ГђВЅГђВ°. ГђВќГђВ°Г?в??Г?в?¦ГђВЅГђВµГђВЅГђВЅГђВµ. Гђв??Г?ВЏГ?ВЃГђВЅГђВ°: ГђВЈ Гђв?єГђВ°ГђВіГђВѕГђВ№Г?ВЃГђВєГ?Ж? ГђВїГ?в?¬ГђВ°ГђВ№Г?Л?ла ГђВїГ?в?¬Г?Ð·ÐµÐ½Г?в??ГђВ°Г?в? Г?в?№Г?ВЏ ГђВјГђВ°Г?ВЃГ?в??ГђВ°Г?в? ГђВєГђВ°ГђВ№ ГђВІГ?в?№Г?ВЃГ?в??авГ?в?№.

Тых, хто прыйшоў у сераду ў Лагойскі Цэнтр культуры і вольнага часу, сустракалі напачатку гукі спакойнай фартэпіяннай музыкі ў выканнані Уладзіміра Мірончыка. Пяшчотныя мелодыі рыхтавалі гледачоў да сузірання карцін, прысвечаных тэме вясны і жаночай прыгажосці.

Навучэнцы рэспубліканскай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ігара Ахрэмчыка адлюстравалі на палотнах розныя жаночыя вобразы. Гэта і маленькая дзяўчынка на арэлях, і дзяўчаты на ўлонні прыроды ці за мальбертам, і велічная князёўна побач з князем.

На прэзентацыю твораў сваіх вучняў прыехалі выкладчыкі гімназіі-каледжа. 

З уступным словам звярнуўся да прысутных дырэктар Міхаіл Пазднікаў, які расказаў пра накірункі дзейнасці прэстыжнай навучальнай установы і прапанаваў нашым землякам паўдзельнічаць у праекце “Мы для дзяцей”, які рэалізуецца з мэтай выяўлення адораных юных музыкантаў і мастакоў. 

Намеснік дырэктара, мастак, ураджэнец Лагойска Пётр Багданаў расказаў пра тое, як прыйшоў да выяўленчага мастацтва, падзякаваў супрацоўнікам Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя К. і Я. Тышкевічаў за плённае супрацоўніцтва і падарыў музею прыгожы “Вясковы нацюрморт” вучаніцы гімназіі-каледжа Ніколь Блоцкай.

З гэтай карцінай, а таксама іншымі творамі юных мастакоў можна пазнаёміцца ў фае Лагойскага РЦКД на працягу сакавіка. Дадатковую інфармацыю пра выставу можна атрымаць па тэл. 53-8-42.
Алена Масцерава, «Родны край» http://logoysk.by/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *