ГђЕёГђВђГђв?ќГђВђГђВ ГђВЈГђВќГђВђГђЕЎ Гђв?ќГђв?єГђВЇ Гђв??Гђв? Гђв??Гђв?єГђв? ГђВЇГђВўГђВ­ГђЕЎГђв? 

P13-03-16 17.57У сакавіку месяцы адбылося чарговае паседжанне членаў літаратурнага аб’яднання “Рунь”.

Пачалося паседжанне з вельмі прыемнай навіны. Адна з новых членаў літаб’яднання Ганна Прыёмка (Барэйка) выпусціла свой аўтарскі зборнік вершаў, апавяданняў і замалёвак “Мовай душы”. Два экзэмпляры гэтага зборніка аўтар падаравала Лагойскай цэнтральнай бібліятэцы, за што работнікі бібліятэкі вельмі ўдзячны Ганне Міхайлаўне.

Ганна Міхайлаўна нарадзілася ў вёсцы Звярынічы Лагойскага раёна. Скончыла Гайненскую школу ў 1975 годзе. Цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Пражывае ў горадзе Мінску, але гэта нечыніць перашкоды для творчай душы жанчыны, бо раз у месяц, яна абавязкова сустракаецца з удзельнікамі літаратурнага аб’яднання “Рунь”.

Потым паседжанне пачало насіць рабочы характар. Галіна Мароз пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю рускага паэта і перакладчыка Уладзіміра Грыгоравіча Бенедзіктава. Зачытала яго вершы “Малітва”, “Золотой век” і іншыя. Сваімі новымі вершамі і гумарнымі байкамі падзяліліся Вольга Вярбіцкая, Любоў Хадневіч, Надзея Мядзелец, Галіна Мароз, Наталля Савіцкая, Дзмітрый Навумаў.

Нельга было не успомніць хвілінай маўчання і былога члена літаратурнага аб’яднання “Рунь” Сяргея Рабчуна. На жаль ён пакінуў гэты свет і застанецца толькі, як вельмі таленавіты і творчы чалавек у памяці членаў літаб’яднання “Рунь”.

 

 

Загадчыца

Лагойскай цэнтральнай

раённай бібліятэкі

Ірына Глушакова

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *