«ГђВўГ?Ж?Г?в?? ГђВ¶Г?в?№ГђВІГђВµ ГђВІГђВµГ?в??Г?ВЌГ?в?¬ГђВ°ГђВЅ» — акГ?в? Г?в?№Г?ВЏ пад Г?в??акой назвай Г?ВЃГ?в??ГђВ°Г?в?¬Г?в??авала ГђВЅГђВ° Гђв?єГђВ°ГђВіГђВѕГђВ№Г?Л?Г?в?ЎГ?в?№ГђВЅГђВµ

000022Лагойшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі «Тут жыве ветэран», у межах якой прадстаўнікі аддзела ідэалагичнай работы, культуры і па справах моладзи райвыканкама, лідары РК ГА «БРСМ», актывісты ГА “Беларускі фонд міру”, раённага савета ветэранаў, удзельнікі раённага моладзевага парламенту  сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны раёна.

tut

Набытыя за кошт арганізатараў – Беларускага фонду міру – шыльды са словамі «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!» у бліжэйшы час упрыгожыць домаўладанні былых абаронцаў краіны.

tut1

tut2

Першыя з іх маладзёжныя лідары і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў прымацавалі на дамы лагайчан Вольгі Васільеўны Васюковіч, Мікалая Дзянісавіча Лапца, Дзмітрыя Еўстаф’евіча Паповіча і Леаніла Дзмітрыевіча Кранцэвіча.

tut3

tut4

Аднак устанаўленне таблічак – толькі паўсправы, галоўная мэта ўдзельнікаў акцыі – зносіны з ветэранамі, гутаркі з імі. А гэтым людзям ёсць чым падзяліцца з сучаснікамі. І няхай гісторыі франтавікоў і працаўнікоў тылу зусім невясёлыя, але праз іх выразна праглядаецца характар усяго ваеннага пакалення.

– Нам важныя ўспаміны жывых сведкаў, якія з’яўляюцца жыццёвым прыкладам для моладзі. Любая памяць, сустрэча з абаронцамі – гэта заклік да захавання міру на зямлі, – звярнула ўвагу старшыня раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Ірына Гаруновіч.

tut5

Свет не павінен забываць жахі вайны, пакуты і смерць мільёнаў. Гэта было б злачынствам перад загінуўшымі, злачынствам перад будучыняй. Ушанаваць подзвіг бацькоў – наш абавязак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *