Гђв?єГђВ°ГђВіГђВѕГђВ№Г?Л?Г?в?ЎГ?в?№ГђВЅГђВ° Гўв?¬в?? ГђВЅГђВ°Г?Л? малГ?ВЏГ?ЕѕГђВЅГ?в??Г?в?ЎГ?в?№ Г?ВЃГђВєГђВ°Г?в?¬ГђВ±

Сярод адметных мясцінаў Мінскай вобласці вялікай папулярнасцю сярод мастакоў карыстаецца Лагойшчына. Тут плённа стваралі свае пейзажы Віталь Цвірка і Сяргей Каткоў, класікі беларускага пейзажнага жывапісу, тут праводзіліся шматлікія мастацкія плэнэры пад кіраўніцтвам Уладзіміра Рынкевіча і інш.

2222

Сёлетнюю вясну на Лагойшчыне вітаюць у сваёй творчасці беларускія мастакі Андрэй Лычкоўскі (Узда), Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка (Мінск). Іх творчасць характарызуецца тым, што яны малююць з натуры, арганізоўваюць выставы ў малых гарадах Беларусі, куды зрэдку можа завітаць сталічная мастацкая выстава.

Разам з імі ў выставе прымае ўдзел славуты мастак Лагойшчыны Ігар Лыскавец, які пасля завяршэння вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў плённа працуе на сваёй малой Радзіме. Апрача веснавой сюіты разнастайных пейзажных матываў у алейным жывапісе і пастэлі, мастакі прапануюць творы, прысвечаныя слаўным сынам Лагойшчыны – братам Тышкевічам, а таксама іншым дзеячам беларускай культуры.

У дзень адкрыцця   выставы, 14 красавіка ў 15.00 гадзін, мастакі правядуць на працягу некалькіх гадзін жывапісны плэнэр на высокіх лагойскіх пагорках, а таксама арганізуюць для гледачоў выставы майстар-клас: вокаімгненнае маляванне партрэтаў з натуры, калектыўнае напісанне нацюрмортных пастановак і да т.п. Пасля завяршэння выставы свае лепшыя творы мастакі падораць раённаму гістарычнаму музею.

Няхай красуе наша дарагая Лагойшчына і ўзбагачаецца новымі культурнымі падзеямі!  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *