ГђВђГђВґГђВєГ?в?¬Г?в?№Г?в? Г?в? ГђВµ ГђВІГ?в?№Г?ВЃГ?в??авГ?в?№ «Гђв?єГђВ°ГђВіГђВѕГђВ№Г?Л?Г?в?ЎГ?в?№ГђВЅГђВ° Гўв?¬в?? ГђВЅГђВ°Г?Л? малГ?ВЏГ?ЕѕГђВЅГ?в??Г?в?ЎГ?в?№ Г?ВЃГђВєГђВ°Г?в?¬ГђВ±»

Чалавеку заўсёды было ўласціва імкненне да прыгожага, жаданне не толькі захапляцца ім, але і захаваць для нашчадкаў. «Спыніся імгненне, ты выдатна!» — Вось дэвіз мастака ва ўсе часы.
“Лагойшчына – наш маляўнічы скарб” – пад такой назвай 14 красавіка супрацоўнікі Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея арганізавалі прэзентацыю выставы беларускіх мастакоў Андрэя Лычкоўскага (Узда), Фёдара Ладуцькі, Яўгена Шунейкі (Мінск) і славутага мастака Лагойшчыны Ігара Лыскаўца.
Творчасць мастакоў характарызуецца тым, што яны малююць з натуры, арганізоўваюць выставы ў малых гарадах Беларусі, куды зрэдку можа завітаць сталічная мастацкая выстава.
У дзень адкрыцця выставы мастакі правялі на працягу некалькіх гадзін жывапісны пленэр на высокіх лагойскіх пагорках, свае эцюды прадставілі таксама прысутным на прэзентацыі выставы. Пад час мерапрыемства арганізавалі для наведвальнікаў майстар-клас: вокаімгненнае маляванне партрэтаў з натуры. Андрэй Лычкоўскі даў магчымасць вучням школ прыняць удзел у калектыўным напісанні нацюрмортнай пастаноўкі.  
Пасля завяршэння выставы мастакі паабяцалі падараваць пяць карцін Лагойскаму гісторыка-краязнаўчаму музею, сярод якіх работы Яўгена Феліксавіча Шунейкі “Браты К. і Я. Тышкевічы на раскопках”, “Віталь Цвірка на Лагойшчыне”.

IMG 1418

IMG 1423

IMG 1433

IMG 1434

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *