Праграму “У рытме танца” прэзентавала ў суботу студыя сучаснага танца “Акварэль”. Падчас справаздачнага канцэрта гледачы ўбачылі на сцэне новыя танцавальныя нумары і тыя, якія даўно палюбілі.
Адкрываў праграму дынамічны “Wilddance” у выкананні танцораў старэйшай групы і таленавітага кіраўніка студыі Яўгена Зуба. Зімой гэты нумар прынёс перамогу ў раённым конкурсе “Зоркі над Гайнай”.