ГђВЈ Гђв?єГђВ°ГђВіГђВѕГђВ№Г?ВЃГђВєГ?в??ГђВј Г?в?¬ГђВ°Г?в??ГђВЅГђВЅГ?в?№ГђВј ГђВіГ?в??Г?ВЃГ?в??ГђВѕГ?в?¬Г?в?№ГђВєГђВ°-ГђВєГ?в?¬ГђВ°Г?ВЏГђВ·ГђВЅГђВ°Г?ЕѕГ?в?ЎГ?в?№ГђВј ГђВјГ?Ж?ГђВ·ГђВµГ?в?? ГђВїГђВ°Г?в?ЎГђВ°ГђВ»Г?в??Г?ВЃГ?ВЏ паказГ?в?№ ГђВ±ГђВ°Г?в??лейкГ?в??

З 1 верасня ў Лагойскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пачаліся паказы батлейкі. Пакуль што ў праграме толькі адзін твор – “Цар Ірад”. Традыцыйная народная сцэнка пераказвае біб-лейскую гісторыю пра тое, як цар Ірад даведаўся ад вешчуноў аб нара-джэнні Ісуса Хрыста і загадаў забіць у Віфлееме немаўлят. Галоўныя героі п’есы паўстаюць у выгля-дзе лялек – для лагойскага музея іх выканала майстар Ніна Савельева.

Кароценькая інсцэніроўка, якая паказвалася ў Беларусі на калядныя святы пачынаючы яшчэ з ХVІ ст., дае выразнае ўяўленне пра народны лялечны тэатр. Пазнаёміцца з ім жыхары нашага раёна могуць, запісаўшыся на паказ загадзя.

Напрыклад, у верасні гледачамі міні-спектакля ў выкананні старшага навуковага супрацоўніка Святланы Гамезы сталі вучні 3 “Б” класа СШ № 1 г. Лагойска. Школьнікі разам з настаўніцай Людмілай Ясюкевіч даведаліся пра гісторыю з’яўлення батлейкі на беларускіх землях, з цікавасцю сачылі за развіццём сюжэта п’есы, а таксама пазнаёміліся з кабінетам графаў Тышкевічаў, асноўнымі калекцыямі экспанатаў: упрыгажэннямі, зброяй, музычнымі інструментамі, гадзіннікамі і інш. Экскурсія па музейнай экспазіцыі мела інтэрактыўны характар: дзеці адказвалі на пытанні Святланы Ігараўны, адгадвалі загадкі, якія дапамагалі запомніць як мага болей звестак пра прадметы даўніны і іх прызначэнне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *